Информация о депонированной рукописи
Реферат
Полный текст рукописи
ЛЕКЦЫІ ПА КУРСУ "ХАРАЗНАЎСТВА І МЕТОДЫЦЫ РАБОТЫ З НАРОДНЫМ ХОРАМ" , Гаўрына Л. М. 1
  1. УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў" г. Мінск

УДК: 784 (042.4)

Реферат:

Харазнаўства з'яўляецца адной з важнейшых спецыяльных харавых дысцыплін. Змест курса ўтрымлівае тэарэтычнае і метадычнае абагульненне вопыту харавой творчасці, выканання і педагогікі. Харазнаўства разглядае пытанні гісторыі харавой культуры, харавой тэорыі і методыкі работы з хорам. Курс харазнаўства вывучаецца на дырыжорска-харавых адзяленнях спецыяльных сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Курс ў ВНУ, дзе працягваецца вывучэнне матэрыялу, што пачалося ў сярэдняй навучальнай установе, адрозніваецца не толькі пастаноўкай і распрацоўкай шэрага новых тэм, але і новым падыходам да вывучэння ўжо вядомага матэрыялу. Тыя пытанні, якія разглядаліся раней, вывучаюцца ў ВНУ шырэй, падрабязней і больш глыбока.Іншы і метад вывучэння матэрыялу курса, ён звязаны з новымі і ранастайнымі формамі вучэбнай работы (тэарэтычнае вывучэнне, практычныя навыкі, аналіз і інш.) Гэта патрабуе добрых спецыяльных ведаў, прадугледжвае сур'ёзную самастойную работу студэнтаў. У сувязі з гэтым неаходна адрозніваць: а) харазнаўства як элементарны курс, які вывучае структуру харавога калектыву (у сярэдніх навучальных установах), б) харазнаўства як шырокі курс у працэсе засваення якога вывучаюцца ўсе бакі харавой работы і дырыжорска-харавой спецыялізыцыі. У гэтым курсе, акрамя непасрэдна харазнаўства, разглядаюцца і пытанні, звязанныя з гісторыяй харавой культуры,дырыжыраваннем хорам, методыкай харавой работы, харавой літаратурай і інш. Увесь цыкл спеыіяльных харавых дысцыплін у той ці іншай ступені знаходзіць тут сваё адлюстраванне, у чым і заключаецца асаблівасць курса. Змест і характар прадмета вызначаюць яго сваеасаблівае месца сярод спецыяльных харавых дысцысплін. Харазнаўства абагульняе ўсе бакі харавой работы, таму дадзены курс, выкарыстоўваючы дасягненні харавой педагогікі, на сур'ёзнай навуковай і практычнай аснове павінен даць шырокае ўяўленне аб харавым мастастве ва ўсіх яго праявах. Матэрыял курса вывучаецца ў гістарычных, тэарэтычных і практычных планах. Яго асноўная задача - даць студэнтам глыбокія і рознабаковыя веды на ўсіх пытаннях дырыжорска-харавой спецыялізацыі.