Бібліятэчны фандрэйзінг
,
Пераверзева Ю. А.
1
- УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў" г. Мінск
УДК:
021.9 (075.8) (476)
Реферат:
Работа ўяўляе сабой курс лекцый па дысцыпліне "Бібліятэчны фандрэйзінг", якая выкладаецца на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў. Асноўная мэта - вывучэнне тэарэтычных пытанняў бібліятэчнага фандрэйзінгу як дзейнасці, накіраванай на прыцягненне і акумуляванне пазабюджэтных фінансавых сродкаў, а таксама арганізацыйна-метадычных аспектаў яе ажыццяўлення.
У курсе лекцый разглядаюцца тэарэтычныя асновы бібліятэчнага фандрэйзінгу: кампаненты, тэрмінасістэма, мэты, задачы, функцыі. Бібліятэчны фандрэйзінг прадстаўлены як ініцыятыўны самастойны накірунак бібліятэчнай дзейнасці. Работа ўтрымлівае тэмы, прысвечаныя прававому рэгуляванню бібліятэчнага фандрэйзінгу, сацыяльнаму партнёрству ў бібліятэчнай справе, фінансава-эканамічнай і праектнай дзейнасці бібліятэк. Паказаны формы і сістэма сацыяльнага партнёрства, тыпалогія бібліятэчных праектаў, арганізацыйна-тэхналагічныя аспекты праграмна-мэтавай дзейнасці бібліятэк.
Даволі падрабязна разгледжаны рэалізацыйны і нерэалізацыйны кірункі гаспадарання бібліятэчных устаноў.
Асобная ўвага надаецца асвятленню агульных пытанняў арганізацыі фандрэйзінгавай дзейнасці ў біблятэках, яе арганізацыйнай структуры. Ахарактарызаваны метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі бібліятэчных заявак і справаздач, вылучаны этапы фандрэйзінгавай дзейнасці бібліятэк.
Для кожнай тэмы характэрна выдзяленне мэт, пытанняў, згодна з якімі пададзены матэрыял, ключавых слоў і спісаў літаратуры. Тэксты лекцый адлюстроўваюць асабісты навуковы ўклад іх аўтара ў раскрыццё тэмы пазабюджэтнага фінансавання, а таксама ўтрымліваюць найноўшыя звесткі і напрацоўкі замежных і айчынных спецыялістаў ў галіне дадатковага рэсурснага забеспячэння бібліятэчнай работы.
Прызначаецца студэнтам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтваў, а таксама бібліятэкарам-практыкам.
|