Информация о депонированной рукописи
Реферат
Полный текст рукописи
РАХУНКАЗНАЎСТВА І БАЛАНСАЗНАЎСТВА: МІНУЛАЕ, СУЧАСНАСЦЬ, БУДУЧЫНЯ , ШАЎЛЮКОЎ А. П.
  1. Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации Пр. Октября, 50 ; 246029 г.Гомель

УДК: 657 20

Реферат:

Работа прысвечана праблемам гiстарычнага развiцця i дасканалення метадалогii бухгалтарскага ўлiку ў сучасных умовах гаспадарчай дзейнасцi. На аснове логiка-гiстарычнага падыходу да разумення фундаментальных прынцыпаў рахунказнаўства выкладзены тэарэтычныя i прыкладныя аспекты развiцця фiнансавага i кiраўнiцкага вiдаў улiку. Выдзелены пяць тэарэтычных аспектаў развiцця рахунказнаўства: 1) канцэптуальныя асновы; 2) тэарэтычныя палажэннi дыграфiчнай сiстэмы, правiлы рахункаводства i закон каштоўнасцi ўлiковай iнфармацыi; iнфармацыйныя ўлiковыя сiстэмы; 3) iнфармацыйныя ўлiковыя сiтэмы; 4) метадалогiя рахунказнаўства i метадычныя прыёмы рахункаводства; 5) балансазнаўства i перспектывы яго выкарыстання ў сучасных умовах кiравання гаспадарчай дзейнасцю арганiзацый. Мэта работы — развiццё фундаментальных палажэнняў тэорыi бухгалтарскага ўлiку на аснове кансалiдацыi дасягненняў айчынных школ рахунказнаўства з фундаментальнымi прынцыпамi мiжнародных стандартаў фiнансавай справаздачнасцi. У манаграфii прапанаваны метадычныя падыходы да дасканалення фiнансавага i кiраўнiцкага вiдаў улiку, якiя дазваляюць палепшыць iнфармацыйнае забеспячэнне кiравання нацыянальнай эканомiкай. Работа арыентавана на навуковых спецыялiстаў у галiне бухгалтарскага ўлiку, а таксама аспiрантаў, магiстрантаў i студэнтаў, якiя вывучаюць фiнансавы i кiраўнiцкi вiды ўлiку.